+
Віртуальны альбом памятных месцаў,пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф.Скарыны.
РЕЗУЛЬТАТ ПРОВЕРКИ ПОДПИСИ
Данные электронной подписи
Ссылка на политику подписи
Закрыть

" мы ўспомнім Францішка Скарыну,

што радзіўся калісь над Дзвіною,

вандраваў над яе берагамі,

што аправіў мужычую мову

ў неўміручы гнуткі пергамент.”

Алесь Дудар

 

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Сярэдняя школа №4 г.Слоніма імя П.І.Батава"

Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

Нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г.

Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і,

магчыма, у гэтым жа ўніверсітэце ступень магістра медыцынскіх

навук. Затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім

універсітэце.

Выдавецкую дзейнасць пачаў у Празе, дзе надрукаваў 23 ілюстраваныя

кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову.

У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй

надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і" Апостал".

Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні.

Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку,

характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі

аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай

эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны

на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах

Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія

пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.

Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і

Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай

дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

 

 

Стары Ольса

00:00 / 00:00

Францыск Скарына – выдатны дзеяч

беларускай культуры 16 стагоддя,

рознабаковая дзейнасць якога мела

агульнаславянскае значэнне.

Першадрукар, заснавальнік

беларускага і ўсходнеславянскага

кнігадрукавання.

Асветнік, мысліцель-гуманіст.

Вучоны.

Пісьменнік, перакладчык.

Мастак-графік.

Доктар філасофіі і медыцыны.

Каралеўскі садоўнік у пражскім

батанічным садзе.

Астраном, складальнік першага

ўсходнеславянскага календара.

Паліглот (ведаў больш за 9 моў).

Чалавек эпохі Адраджэння.

 

 

Нарадзіўся каля 1490 г. у Полацку ў

сям’і купца Лукі Скарыны.

1504-1506 гг. – вучыўся ў Кракаўскім

універсітэце, дзе атрымаў вучоную

ступень бакалаўра філасофіі.

1512 г. – атрымаў у Падуанскім

універсітэце ступень доктара

медыцыны.

6 жніўня 1517 г. – у Празе надрукаваў

“Псалтыр” .

1517 – 1519 гг. – пракаменціраваў і

надрукаваў 23 кнігі Бібліі.

1521 г. – пераехаў у Вільню, дзе

абсталяваў новую друкарню і выдаў

“Малую падарожную кніжку” (1522),

“Апостал” (1525).

 

 

Пачынальнік

Увёў тытульны ліст.

Паставіў нумары старонак.

Змест кніг.

Пісаў прадмовы і пасляслоўі, даваў каментарыі і

тлумачэнні.

Тэкст падзяліў на главы, часткі, надпісаў раздзелы.

Арыгінальны шрыфт (мадэфікаваў паўспаў

беларускіх рукапісаў).

Адрозніваў формы вялікіх і малых літар.

Выкарыстоўваў 2 колеры: чорны і чырвоны.

Усе віды ўпрыгожванняў: ілюстрацыі , застаўкі,

канцоўкі, ініцыялы, арнамент, віньеткі, фігурны

набор тэкстаў.

Асветніцкае значэнне ілюстрацый: аб’яднаў сэнсавы

змест тэксту і гравюры, каб чытач глыбей і паўней

зразумеў Біблію, ясней уявіў герояў, успрыняў змест.

Размясціў уласны партрэт.

 

 

 

 

 

Шляхамі

першадрукара

Кракаў

 

Велізарны горад над Віслай. Гады, праведзеныя тут,

мелі для Францыска Скарыны важнае значэнне. Тут

асветнік засвоіў асновы сямі вольных навук і атрымаў

вышэйшую адукацыю, пазнаёміўся з творамі

антычных аўтараў.

У часы Скарыны, Кракаў быў сталіцай Польскага

каралеўства.

У гэтым горадзе ў 1504 – 1506 гг. вучыўся ў мясцовым

Ягелонскім універсітэце (акадэміі). Пасля сканчэння

яго 14 снежня 1506 г. Ф. Скарыну прысвоена вучоная

ступень бакалаўра вольных мастацтваў.

 

 

 

Капенгаген

 

Мяркуецца, што паміж 1507 і 1512 годам

Скарына быў сакратаром караля Даніі.

У той час Данія мела актыўныя

палітычныя зносіны з Рэччу

Паспалітай і ВКЛ, таму пры каралі быў

патрэбны чалавек з веданнем

старабеларускай мовы. Пры абароне

доктарскай дысертацыі па медыцыне ў

1512 годзе ў Падуі Скарына названы

сакратаром караля Даніі

Венецыя

 

Як вядома, Чэшская біблія 1506 года (галоўны

дапаможнік для Скарыны) была надрукавана ў

Венецыі. Лічыцца, што гэтым выданнем актыўна

карыстаўся Францыск Скарына пры перакладзе

біблейскіх кніг.

Для Скарыны гэта тым больш важна, што Венецыя

была першым і, выключаючы Кракаў, амаль што

адзіным горадам, дзе друкаваліся першыя кірылічныя

выданні. Новыя шрыфты з'явіліся намнога назней

(Тыргавіштэнскі, Цэтынскі).

 

 

Падуа

У 1512 годзе Ф.Скарына прыбыў у Італію ў праслаўлены

Падуанскі ўніверсітэт, ужо маючы ступень магістра

свабодных навук. Гэту навучальную ўстанову Скарына

выбраў для атрымання ступені доктара медыцыны.

Беднага, але здольнага юнака да экзаменаў дапусцілі. Два

дні ў дыспутах з выдатнымі вучонымі абараняў ён свае

навуковыя тэзісы.

9 лістапада 1512 г. у біскупскім палацы ў прысутнасці

вядомых вучоных Падуанскага ўніверсітэта і высокіх асоб

каталіцкай царквы Скарына быў абвешчаны доктарам у

галіне медыцынскіх навук.

Гэта была знамянальная падзея ў яго жыцці і гісторыі

культуры Беларусі: купецкі сын з Полацка пацвердзіў, што

здольнасці і прызванне больш вартыя, чым

арыстакратычнае паходжанне.

 

 

Вена

 

Служэнне Жыгімонту І Старому ў 1515 годзе

паспрыяла стварэнню пераклада Бібліі на беларускую

мову.

Для перакладу і выдання Бібліі, Ф.Скарыну было

патрэбна не толькі азнаёміцца з чэшскай

біблеістыкай, але дасканальна ведаць і саму чэшскую

мову. У Празе Францыск Скарына заказвае друкарскае

абсталяванне і прыступае да перакладу і

каментаванню кніг Бібліі.

 

Прага

 

Тут, у сталіцы тагачаснага Чэшскага каралеўства,

Скарына здзейсніў свой самы вялікі жыццёвы подзвіг – у

1517 – 1519 гг. надрукаваў на тагачаснай беларускай мове

першыя кнігі для самаадукацыі, навукі і культуры, а

таксама (з 1535 г.) жыў у апошні перыяд свайго жыцця,

працуючы вучоным садоўнікам у пражскім батанічным

садзе. На месцы гэтага сада ўстаноўлены валун з

мемарыяльнай дошкай, а дзе знаходзілася памяшканне з

першай Скарынавай друкарняй, у 1996 г. быў устаноўлены

помнік Ф. Скарыну. У гэтым горадзе (хутчэй за ўсё)

Ф. Скарына і памёр ( прыкладна ў канцы 1551 г.).

 

 

Вільня

 

Каля 1520 года Францыск Скарына заснаваў друкарню ў Вільні.

Памяшканне пад друкарню Скарыну адвёў у сваім уласным доме

галава магістрата Вільні, «найстаршы бурмістр» Якуб Бабіч.

Першае віленскае выданне — «Малая падарожная кніжка». Гэту

назву Скарына даў сукупнасці выданняў, выпушчаных ім у Вільні

каля 1522 года.

Усяго ў склад «Малой падарожнай кніжкі» ўваходзяць: «Псалтыр»,

«Часасловец», «Акафіст Гробу Гасподняму», «Канон

Жыватворнаму Гробу », «Акафіст архангелу Міхаілу», «Канон

архангелу Міхаілу», «Акафіст Іаану Прадцечы», «Канон Іаану

Прадцечы», «Акафіст Багародзіцы», «Канон Багародзіцы»,

«Акафіст святым Пятру і Паўлу», «Канон святым Пятру і Паўлу»,

«Акафіст святому Міколе», «Канон святому Міколе», «Акафіст

Крыжу Гасподняму», «Канон Крыжу Гасподняму», «Акафіст Іісусу»,

«Канон Іісусу», «Шасцідневец», «Канон пакаянны», “Канон у суботу

на ютрані”, «Саборнік», у які ўключаны «Святцы» і «Пасхалія», а

таксама агульнае пасляслоўе «Писаныи речи в сей Малой

подорожной книжце по ряду кратце положены суть».

 

Ва ўнутраным дворыку на месцы, дзе знаходзілася друкарня

Ф. Скарыны, устаноўлены помнік і мемарыяльная дошка

першадрукару. 3 17 чэрвеня 1532 г. да 1535 г. працаваў сакратаром і

асабістым лекарам віленскага біскупа Яна.

Вітэнберг

 

Выказвалася меркаванне, што ў сярэдзіне

1520-х г. ён наведаў г. Вітэнберг і

сустракаўся там з М. Лютарам, аднак

яно слаба абгрунтавана. Больш верагодна,

што ён сустракаўся з вядомым медыкам і

прыродазнаўцам Парацэльсам і

дыскутаваў з ім, калі той прыязджаў у

Літву.

Кёнігсберг

 

У 1530 Скарына падаўся ў Каралевец (Кёнігсберг) да

прускага герцага Альбрэхта. Уражаны і захоплены

шырокай эрудыцыяй, рознабаковасцю інтарэсаў,

незвычайнымі ведамі і талентам беларускага

гуманіста, той прыняў яго да сябе на службу. Аднак

неадкладныя маёмасныя справы і іншыя невядомыя

нам прычыны прымусілі Скарыну, па сутнасці,

патаемна ўцячы назад у Вільню.

Масква

 

Мяркуецца, што ў канцы 1520 – пачатку 1530-х гадах

першадрукар наведваў Маскву, куды вазіў свае

выдадзеныя «руским» шрыфтам кнігі.

Ф.Скарына паспрабаваў зацікавіць сваімі выданнямі і

кнігадрукарствам маскоўскае грамадства. Але гэтая

спроба аказалася дачаснай. Беларускага асветніка ў

Расіі не зразумелі і не падтрымалі, а яго кнігі загадам

маскоўскага цара былі публічна спалены як

ерэтычныя.

 

Марыў калісьці славуты Скарына,

“Ціснучы” кнігі на мове бацькоў:

Простаму люду ў роднай краіне

Зробіць даступнай ѐн мудрасць вякоў…

Ніл Гілевіч. “Мара Скарыны”

 

Скарына! Кніг яго крылатых

Святло нам ззяе праз вякі.

Ён сеяў мудрасці зярняты,

Каб свет пазналі землякі.

Надзея Ярмак. “Скарынаўскае свята”

 

“Людзям паспалітым для добрага навучання”-

спадчына Францыска Скарыны

Мастацтва кнігі Францыска Скарыны

Гравюры Скарыны!

Ён выразаў іх

На спаконвечным

Дрэве гісторыі

Свайго народа,

Хоць мог бы падабраць

I больш падатлівы,

I больш удзячны

Матэрыял.

I выразаў ён іх

Не штыхелем-разцом,

А промнем сонца,

Промнем сваёй веры

I любові да народа.

Таму штрых кожны

Быў такі глыбокі,

Што ні агонь,

Ні забыцьцё,

Ні ворагі,

Ні час

Гравюраў гэтых

Знішчыць

Не змаглі.

Максім Танк. “Гравюры Францыска Скарыны”

 

Яшчэ ў дні старыя, у век наш

лучынны,

Аб горадзе Полацку слава ішла,-

Друкар там выдатны Георгій

Скарына,

Што зоры,рассыпаў па роднай краіне

Крыштальныя словы навукі-святла;

Нямала народаў з крыніц яго піла

І брала ад мудрасці вечны агонь,

У літарах першых знаходзячы сілу…

Ты слаўна, зямля, што вякам

нарадзіла

Такога выдатнага сына свайго!

П.Броўка

 

 

Скарынаўска Біблія ўяўляе сабой 23 кнігі Старога Запавету аб'ёмам 2400 старонак пад

агульнай назвай «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из

славного града Полоцька, Богу ко чести и людем посполитным к доброму научению»:

«Песни царя Давыда еже словуть Псалтыр» (6 жніўня 1517)

«Книга светого Иова» (10 верасня 1517)

«Притчи Саломона царя Израилева, сына Давыдова» (6 кастрычніка 1517)

«Книга Исуса Сирахова, рекомая Панаретос, Еклесиастыкус или Церъковник»

(5 снежня 1517)

«Еклесиастес, или Соборник премудраго царя Соламона» (2 студзеня 1518)

«Книга премудрого царя Соломона, рекомая Песнь Песням» (9 студзеня 1518)

 

Кніга Прытчаў Саламонавых

«Премудрости Божией книга» (19 студзеня 1518)

«Книги первыи Царъств» (10 жніўня 1518)

«Книги вторые Царъств» (10 жніўня 1518)

«Книги третии Царствъ» (10 жніўня 1518)

«Книги четвертые Царств» (10 снежня 1518)

«Книги Исуса Навина» (20 снежня 1518)

«Книги Іудиф вдовицы» (9 лютага 1519)

«Кніга Суддзі»

«Кніга Быццё»

«Книги пятыи Моисеовы, зовемые от евреи Гельгадворим, по-гречески Девтерномос, по латине

Секунда лекс, а по рускии Вторый закон» (1519)

«Книги светого пророка Даниила» (1519)

«Эсьфір»

«Книга о Руфе»

«Книжка, рекомая Плачъ Еремиін»

«Книги вторые Моисеовы, зовемые Исход» (1519)

«Лявіт»

«Лічбы»

У 1525 годзе былі надрукаваныя «Деания и посълания Апостольская», якія складаліся з 4

частак:

Дзеянні Апосталаў

7 саборных лістоў (3 — Пятра, 3 — Іаан, 1 - Іуды)

14 лістоў апостала Паўла

«Саборнік»

 

Свае пераклады біблейскіх тэкстаў Скарына рабіў на падставе дзвюх крыніц:

Вульгаты Ераніма і чэшскай Бібліі 1506 года(чэшск.) бел.. Менавіта з-за асаблівасцей

чэшскага перакладу, якія перайшлі і ў скарынаўскія кнігі, апошнія былі адрынуты

праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі.

 

Як вынікае са Скарынаўскай прадмовы да першай кнігі Царстваў, ім былі

перакладзеныя ўсе кнігі Старога і Новага Запаветаў, «на руські язык выложенных».

Гэта пацвярджаецца знойдзенымі ў XIX стагоддзі Якавам Галавацкім у Львоўскім

Ануфрыеўскім манастыры рукапісамі, сярод якіх знаходзіліся дадаткова 30 кніг,

ідэнтыфікаваных паводле прадмоў як скарынаўскія.

 

Тытульны ліст «Кнігі Руф». Гравюра на дрэве

Перад кожнай з кніг Скарына дадаваў уласныя прадмовы з разнастайнымі звесткамі

па гісторыі, геаграфіі, культуры і сціслы пераклад зместу. На палёх падаваў

тлумачэнне незразумелых словаў, а таксама спасылкі на паралельныя месцы.

 

Упершыню ў кірылічным друкарстве Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю

старонак, прамежкі між словамі і водступы-абзацы, а таксама адмовіўся ад

скарачэння словаў.

 

Памеры скарынаўскіх выданняў сведчаць, што яго Біблія прызначалася для

штодзённага чытання, а не дзеля літургічных мэтаў. Калі напрастольныя Евангеллі ў

той час рабіліся «ў аркуш», дык кнігі Скарыны былі надрукаваныя «ў чацвёрку», а то

і ў «васьмёрку» (то бок у 4 ці 8 разоў меншыя), што рабіла іх зручнейшымі ў

карыстанні.

 

У першую беларускую Біблію выдавец уключыў 51 ілюстрацыю, каля 30 заставак і

каля 1000 ініцыялаў.

 

Ступень удзелу Францыска Скарыны ў стварэнні гравюр застаецца нявызначанай.

Паводле пераважнага меркавання, Скарына найхутчэй быў рысавальшчыкам

асобных гравюр, мог адыгрываць ролю кансультанта. Яму, безумоўна, належаць усе

подпісы да ілюстрацыяй, малюнак шрыфту Бібліі, які не мог быць выраблены без

папярэдніх эскізаў Скарыны.

 

Афармленне кніг

. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас

з XVІстагоддзя пранікнѐныяі мудрыя

словы Ф.Скарыны:"Любіце кнігу,бо яна-

крыніца мудрасці,ведаў і навукі,лекі для

душы".

 

Ссылка

"Скарына кніжнай

мудрасці сабраў

багаты плён..."

Агіевіч, У. У. Імя і справа Скарыны: у чыіх

руках спадчына / У. У. Агіевіч. — Мінск :

Беларуская навука, 2002. — 319 с.

У кнізе ацэньваецца духоўная спадчына

асветніка і першадрукара Георгія

(Францыска) Скарыны. У даследаванні

выкарыстаны тэкставыя і графічныя

творы Скарыны, а таксама

дакументальныя матэрыялы.

Разглядаецца месца беларускай

культуры і навукі ў сусветнай гісторыі.

 

Гравюры Францыска Скарыны: альбом /

Аўтар тэксту і складальнік Л.Ц. Баразна.

– Мінск: Беларусь, 1990.- 190с.

Выданне знаёміць чытача з каштоўнай

мастацкай спадчынай беларускага

першадрукара, асветніка і вучонага

Францыска Скарыны.

 

 

 

Казбярук, У. Францішак Скарына: навукова -

папулярны нарыс / Казбярук, Уладзімір

Міхайлавіч .- Мінск: Мастацкая лiтаратура,

2003.- 174c.

Аўтар разглядае асобу Ф. Скарыны ў

культурна-гістарычным кантэксце, расказвае

пра найбольш важныя і загадкавыя факты з

жыцця першадрукара, імкнецца асвятліць

некаторыя спрэчныя пытанні, якія хвалююць

даследчыкаў.

 

 

 

Каўка, А. Тут мой народ: Францішак Скарына і

беларуская літаратура ХVІ – пачатку ХХ

стст. / А. Каўка. — Мінск: Мастацкая

літаратура, 1989. —255с.

Кандыдат гістарычных навук А. Каўка на

падставе вывучэння тэкстаў скарынаўскіх

выданняў, а таксама малавядомых архіўных

крыніц напісаў кнігу пра асветніка-гуманіста і

першадрукара Францішка Скарыну, пра ўплыў

яго творчага прыкладу на нацыянальнаа

культурнае адраджэнне беларускага народа ў

ХІХ – пачатку ХХ стст. Выданне прысвечана

500-годдзю Ф. Скарыны. Дарэчы, аўтар

прысвяціў гэту кнігу памяці нашага земляка,

гісторыка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка.

 

 

 

Лабынцаў, Ю. Скарынаўскі каляндар / Ю.

Лабынцаў. — 2-е выд. — Мінск :

Мастацкая літаратура, 1990. — 183 с.

Зборнік прапануе матэрыялы,

прысвечаныя жыццю і дзейнасці

Францыска скарыны. Размешчаны яны

адпаведна храналогіі жыцця Скарыны.

 

 

 

Лойка, А. А. Францыск Скарына, або Сонца

Маладзіковае: раман-эсэ / А. Лойка. —

Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1990. — 382 с.

Герой кнігі – славуты першадрукар Ф.

Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і

дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні,

Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго

народа, да роднага краю.

 

 

 

Майхровіч, С. Георгій Скарына / С.

Майхрович. - Мінск : Беларусь, 1966. -

186 с.

450 гадоў назад у Беларусі ўпершыню

было пачата друкаванне кніг.

Заснавальнікам кнігадрукавання быў

вядомы беларускі вучоны-асветнік,

выдатны грамадскі і культурны дзеяч

XVI ста- годдзя Георгій (Францыск)

Скарына. Гэтай знамянальнай даце,

жыццю і дзейнасці слаўнага сына

беларускага народа і прысвячаецца

кніга.

 

Немировский, Е. По следам Франциска

Скорины: документальная повесть / Е.

Немировский. — Мінск: Беларусь, 1990. —

271 с.

Известный исследователь книги и

истории книгопечатания рассказывает о

том, как ученые России и других стран

искали и находили книги Ф. Скорины,

документы о его жизни и деятельности,

сообщает интересные подробности о

самом первопечатнике и его книгах.

 

 

 

Немировский, Е. Л. Франциск Скорина: Жизнь

и деятельность белорусского просветителя:

500 лет. / Е. Л. Немировский. - Мінск :

Мастацкая літаратура, 1990. - 596 с.

Это издание – результат исследования

доктора исторических наук Е.Л. Немировского,

задумано как труд обобщающего характера, в

котором жизнь и деятельность Скорины

рассматриваются на широком общественно

политическом и социально-экономическом

фоне, особое внимание уделено

литературоведческому и книговедческому

анализу изданий Скорины. Книга написана с

ориентацией на широкий круг читателей,

интересующихся историей отечественной

культуры.

 

 

Рассолов, М. Франциск Скорина: исторический

роман / Михаил Рассолов.- М. : ТЕРРА —

Книжный клуб, 2007.- 416с.- (Живая проза

истории.).

Проследить жизнь великого белорусского

просветителя, первопечатника, светлого

человека Франциска Скорины от его детства

до смерти - такую непростую задачу поставил

перед собою писатель М.М.Рассолов, секретарь

правления Союза писателей России, лауреат

премии "За духовное возрождение Беларуси". В

историческом романе писатель попытался,

опираясь на достоверные источники и

художественный вымысел, воссоздать эпоху

начала XVI века, показать тернистый путь,

который прошел великий просветитель и

первопечатник.

Скарына, Ф. Творы: Прадмовы, сказанні,

пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Ф.

Скарына; уступ. арт., падрыхт. тэкстаў,

камент., слоўнік А.Ф. Коршунава,

паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А.

Чамярыцкага. —Мінск: Навука і тэхніка,

1990. — 207 с.: іл.

Уяўляе сабой найбольш поўнае выданне

твораў Ф.Скарыны. У яго ўключаны ўсе

вядомыя прадмовы і пасляслоўі

першадрукара да яго кніг, узоры кніжнай

паэзіі, акафісты з акравершамі

Ф.Скарыны, а таксама нядаўна знойдзены

тэкст пасхаліі з календаром, змешчаны ў

"Малой падарожнай кніжцы" (1522).

Падаецца шырокі навукова-папулярны

каментарый.

 

Скарына і яго эпоха/ Рэд. В.А. Чамярыцкі.-

Мінск: Навука і тэхніка, 1990.- 482 c., [22]с. іл.

Праца з’яўляецца першай спробай

комплекснага вывучэння эпохі Скарыны на

аснове дасягненняў славяназнаўства. На

багатым фактычным матэрыяле асвятляюцца

складаны працэс фарміравання беларускай

народнасці, важнейшыя асаблівасці

беларускай мовы, літаратуры, мастацтва,

грамадска-палітычнай і філасофскай думкі

Беларусі на мяжы сярэдневякоўя і

Адраджэння.

 

"Скарына кніжнай мудрасці сабраў багаты

плён...": бібліядайджэст / ДУ "Дзяржынская

раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма";

аддзел абслугоўвання і інфармацыі. —

Дзяржынск, 2017. — 20 с.

Жыватворнае слова і каштоўная спадчына

Скарыны натхняе і нашых землякоў на

стварэнне твораў, прысвечаных славутаму

беларускаму першадрукару. Бябліядайджэст

знаёміць чытачоў з літаратурнымі і мастацкімі

творамі ўраджэнцаў Дзяржыншчыны.

 

Францыск Скарына і яго час : энцыклапедычны

даведнік / [рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны

рэдактар) і інш.]; Беларуская Савецкая Энцыклапедыя.

- Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1988. -

607, [1] с.

"Францыск Скарына і яго час" — другая на Беларусі

персанальная энцыклапедыя (пасля Купалаўскай).

Асвятляе жыццё і творчасць усходнеславянскага і

беларускага першадрукара, вучонага, асветніка і

пісьменніка эпохі Адраджэння Францыска Скарыны.

Даведнік фактычна з’яўляецца падрахункам развіцця

скарыназнаўства ў краіне. У кнізе 728 артыкулаў.

Змешчаны артыкулы пра ўсе выданні Ф. Скарыны, у

якіх даецца аналіз структуры выдання і

паліграфічных асаблівасцей выканання, гісторыя

знаходкі і вывучэння, інфармацыя аб наяўнасці

выдання ў кнігазборах краіны і за мяжой; артыкулы

пра мастацкае аздабленне выданняў, іх графічную

арнаментыку, а таксама пра кожную з кніжных

гравюр.

Францыск Скарына на мовах народаў свету /

[уклад., паслясл. А. Карлюкевіча ; прадм. А. Сушы].

— Мінск : Звязда, 2014. — 133, [1] с.

У выданні ўпершыню прадстаўлены пераклады

прадмовы Францыска Скарыны да кнігі "Юдзіф" на

64 мовы народаў свету, што робіць значны ўклад

у спадчыну Францыска Скарыны. Тэксты

прадстаўлены на рускай, англійскай, балгарскай,

італьянскай, кітайскай, польскай, французскай,

японскай і іншых мовах. Са старабеларускай

пераклад зрабіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі

Рэспублікі Беларусь Алесь Разанаў. Пераклады

з’яуляюўцца шляхамі да асэнсавання слоў

беларускага першадрукара, выказаных душой і

сэрцам амаль 5 стагоддзяў таму. Прадмову да

кнігі напісаў кнігазнаўца, намеснік дырэктара па

навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша.

 

ДЗЕЦЯМ ПРА СКАРЫНУ

 

 

 

 

Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да

нас прыйшла кніга : нарыс / А. Клышка. —

Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2009. — 115 с.

У кнізе расказваецца аб жыцці нашага

выдатнага земляка, першадрукара

ўсходняга славянства. Чытач даведаецца

таксама, на чым пісалі нашы продкі, як

стваралася кніга ў сярэднявеччы, як было

вынайдзена кнігадрукаванне. Для дзяцей

малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

 

 

 

Нэмм, Е. В гостях у Франциска Скорины:

сказка / Ева Нэмм; худож. Екатерина Першина.

— Минск: Звязда, 2016. — 48с.: ил. — (Книга

волшебства).

Пісаць гэту кнігу нашай зямлячцы Алене

Стэльмах дапамагалі пяць дзяўчынак рознага

ўзросту: кожная з іх прыдумала сваіх герояў і

іх незвычайныя прыгоды. Ева НЭММ – творчы

псеўданім шасці аўтараў. Алены і Вікторыі,

Надзеі, Эміліі, Марыі і Маргарыты Стэльмах

Навумавых. Галоўнымі дзеючымі асобамі сталі

граф Эмерык, яго дачка Альжбета, яе сяброўка

Яіцка, а таксама – кактус Пундзік, садоўнік

Аловак, гузік Юзік, труска Розачка і варона

Карыла.

 

Слаўны сын Беларусі : кніга пра Скарыну:

зборнік: для сярэд. і стар.шк.узросту / Уклад

[і паслясл.] С.С.Панізніка; Прадм.А.І.Мальдзіса;

Маст.Р.У.Кондрад. – Мінск : Юнацтва, 1994. –

254 с. – (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі творы, прысвечаныя

беларускаму першадрукару, гуманісту і

асветніку Ф. Скарыне — літаратурна

біяграфічны нарыс А. Клышкі "Францыск

Скарына, альбо Як прыйшла да нас кніга",

аповесць А. Лойкі "Скарына на Градчанах",

вершы, эсэ, нарысы М. Багдановіча, М.

Гарэцкага, У. Караткевіча, Я. Купалы і іншых

пісьменнікаў.

 

Музей беларускага

кнігадрукавання

Ссылка

Музей беларускага кнігадрукавання размешчаны ў

будынку былой Брацкай школы Полацкага

Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры

XVIII стагоддзя (пра яго гл. вышэй). Музей быў

адкрыты 8 верасня 1990 года падчас святкавання

500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны.

Мастацкае рашэнне экспазіцыі ажыццявілі мастакі

С. Дзмітрыеў і І. Куржалаў.

Ссылка
Ссылка
Ссылка

Музей беларускага кнігадрукавання

Помнікі

Францыску

Скарыну

Помнік Ф.Скарыну ў Празе

Фігура 'Летапісец' у памяць Ф. Скарыну ў Вільні

Помнік Францыску Скарыну

ва ўніверсітэцкім дворыку

БДУ (Мінск).

Мемарыяльная дошка ля

Нацыянальнай бібліятэкі з

інфармацыяй аб тым, што

менавіта ў Празе Скарына

пераклаў Біблію.

Помнік Францыску Скарыну

каля Нацыянальнай

Бібліятэкі (Мінск).

Помнік у Лідзе

Памятны валун (прывезены

з Беларусі) каля помніка

Скарыну ў Празе.

Помнік Скарыну ўстаноўлены ў 1974 г. Скульптары

А.Глебаў, І. Глебаў, А. Заспіцкі. Вышыня помніка

12 м, матэрыялы: бронза, чырвоны граніт,

пясчанік. Вышыня бронзавай скульптуры – 5,5 м.

Помнік знаходзіцца ў Полацку на скрыжаванні

вуліцы М. Гогаля і праспекта К. Маркса на

плошчы, што была названа ў гонар Францыска

Скарыны.

Помнік мае статус гісторыка-культурнай

каштоўнасці Рэспублікі Беларусь другой катэгорыі.

 

 

Гарады, у якіх увекавечана памяць Ф. Скарыны

 

Рэспубліка Беларусь

 

Брэст. Вуліца імя Ф. Скарыны. Віцебск. Вуліца імя Ф. Скарыны.

Глыбокае. Вуліца імя Ф. Скарыны. Гомель. Гомельскі дзяржаўны

ўніверсітэт імя Ф. Скарыны (імя прысвоена Саветам Міністраў

БССР 29 лістапада 1988 г.), двухмятровы гіпсавы помнік у

першым корпусе ўніверсітэта (устаноўлены ў 2001 г.),

мемарыяльная дошка на фасадзе галоўнага корпуса

(устаноўлена ў 1998 г.). Жодзіна. Вуліца імя Ф. Скарыны. Ліда.

Устаноўлены помнік. Мінск. Праспект Францыска Скарыны (з 1991

па 2005 гг.; да гэтага праспект імя І.В. Сталіна, Ленінскі

праспект (да 1991 г.). Былы Старабарысаўскі тракт, побач з якім

знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка, у 2005 г. атрымаў назву

“Праспект Францыска Скарыны”. Вуліца імя Ф. Скарыны (названа

ў 1990 г., калі святкавалася 500-годдзе Ф. Скарыны, да гэтага –

вул. Акадэмічная). Помнікі ў двары БДУ, каля Нацыянальнай

бібліятэкі і ў Купалаўскім скверы. Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны.

Нясвіж. Вуліца імя Ф. Скарыны. Орша. Вуліца імя Ф. Скарыны.

Слуцк. Вуліца імя Ф. Скарыны. Талачын. Вуліца імя Ф. Скарыны.

 

 

 

Злучаныя Штаты Амерыкі.

Нью-Ёрк.

Існуе Беларускі Інстытут навукі і мастацтва. Тут

таксама сабрана багатая бібліятэка беларускай

савецкай, сучаснай і эмігранцкай літаратуры, у тым

ліку пра Скарыну.

Рэспубліка Польшча.

Бельск-Падляшскі. Ёсць вуліца імя Ф. Скарыны. Кракаў.

У Ягелонскім універсітэце ўстаноўлена

мемарыяльная дошка.

Вялікабрытанія.

Лондан. Тут шмат гадоў працуе

Беларуская бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны з

вялікім фондам беларускай літаратуры розных часоў

і краін. У тым ліку шмат кніг пра Ф. Скарыну.

 

Галерэя

Язэп Драздовіч “Тыпаграфія Ф.Скарыны ў Вільні”

 

П.А. Сергіевіч “Скарына ў тыпаграфіі”

А Марачкін “Пачатак. Скарына”

 

Партрэт з залы Сарака ў Падуанскім

універсітэце

 

А.Глебаў

Францыск Скарына

1954 г.

 

 

Я.Драздовіч “Скарына”

 

Ссылка

Медалі, прысвечаныя Ф.Скарыну

 

"Я, Франциск Скорина... "(1969)

фільм

Полацк. Дакументальны фільм

"Францыск, сын Скарынiн". 1989 год.

Мудрасць здолее ў цемры свяціць.

Загад продкаў у сэрцах не згіне!

Будзем думаць, вучыцца, тварыць

так, як ты,

ў сваёй мове,

Скарына.

Ларыса Геніюш

 

 

"Найдаражэйшыя скарбы – чалавечыя

словы, натхнёныя Богам і

выслаўленыя да Бога"

Ф.Скарына

Виртуальный альбом "Шляхамі першадрукара"

Ольга Ковш

670

Добавил: Ольга Ковш

Статистика

С помощью виджета для библиотеки, можно добавить любой объект из библиотеки на другой сайт. Для этого необходимо скопировать код и вставить на сайт, где будет отображаться виджет.

Этот код вставьте в то место, где будет отображаться сам виджет:


Настройки виджета для библиотеки:

Предварительный просмотр:


Опубликовано: 14 Apr 2017

Віртуальны альбом памятных месцаў,пуцевадзіцеляў па мясцінах жыцця і друкарскай дзейнасці Ф.Скарыны.

КОММЕНТАРИИ (0)

Оставить комментарий анонимно
В комментариях html тэги и ссылки не поддерживаются

Оставьте отзыв первым!